Знайсці
29.06.2022 / 22:38РусŁacБел

Дакладчыца ААН: Беларусь патанае ў атмасферы страху і самавольства

Пра сістэмныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і беспакаранасць за гэта ў Радзе па правах чалавека ААН заявіла Анаіс Марэн, спецдакладчык ААН па Беларусі, падчас штогадовага дакладу 29 чэрвеня ў Радзе правоў чалавека ў Жэневе. Паводле яе, гэта пагрузіла нашу краіну ў атмасферу страху і самавольства.


Анаіс Марэн

Анаіс Марэн заклікала міжнародную супольнасць падтрымаць беларусаў, якія вымушана пакінулі краіну з-за рэпрэсій. Таксама яна выказалася за правядзенне незалежнага расследавання, каб абараніць ахвяр рэпрэсій і прыцягнуць адказных за гэта.

У Беларусі, паводле дакладчыцы, праводзіцца палітыка сістэматычнага ўзмацнення жорсткасці заканадаўства. У Крымінальны кодэкс унесеныя папраўкі, каб яшчэ больш абмежаваць свабоду мірных сходаў. Па словах Марэн, заканадаўства ў Беларусі ўжываецца адвольна.

Папраўкі ў Крымінальны кодэкс пашырылі сферу прымянення смяротнага пакарання, у тым ліку за «планаванне» або «спробу» здзейсніць тэракт. Пры гэтым паняцце «тэракту» вызначаюць расплывіста, пад яго могуць падпадаць і законныя дзеянні, накіраваныя на ажыццяўленне асноўных правоў чалавека.

Па словах Анаіс Марэн, працы праваабаронцаў і адвакатаў перашкаджаюць судовыя і іншыя формы пераследу з боку ўладаў.

У сваім дакладзе Марэн дакументуе заканадаўства, палітыку і практыку, якія прывялі да фактычнага знішчэньня незалежных няўрадавых арганізацый, СМІ і культурных арганізацый. Паводле справаздачы, законнай і крытычна важнай працы праваабаронцаў і адвакатаў таксама перашкаджаюць пастаянныя судовыя ці іншыя формы пераследу з боку ўладаў.

Марэн заклікала міжнародную супольнасць аказаць падтрымку грамадзянам Беларусі, якія вымушаныя пакінуць сваю краіну праз рэпрэсіі і запалохванне з боку дзяржавы, і эфектыўна бараніць іх правы чалавека.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера