Знайсці
29.06.2022 / 20:44РусŁacБел

Жыхарка Гомеля падала заяўку на правядзенне пікета супраць вайны ва Украіне

Кандыдат юрыдычных навук Ірына Кучвальская падала ў гомельскі гарвыканкам заяўку на правядзенне адзіночнага пікета.

Ірына Кучвальская. Фота з сацсетак

«Я супраць гібелі ва Украіне ні ў чым не вінаватых людзей, разбурэння іх гарадоў. Я супраць вядзення агрэсіўнай вайны з украінцамі з тэрыторыі Беларусі», — патлумачыла яна мэту пікета.

Час і месца правядзеньня пікета Кучвальская збіраецца ўзгадніць з мясцовымі ўладамі.

Фота з сацсетак

27 лютага, у дзень правядзення рэферэндуму па зменах у Канстытуцыю, Ірына Кучвальская прыйшла да выбарчага ўчастка ў школе з плакатам супраць вайны. За гэта яна атрымала 15 сутак арышту.

Пасля адбыцця пакарання Ірына Кучвальская напісала скаргі ў розныя інстанцыі, дзе пералічыла магчымыя парушэнні заканадаўства і патрабавала праверыць умовы ўтрымання арыштаваных у ІЧУ. На яе звароты прыходзілі адказы, што і ўмовы ўтрымання, і харчаванне, і правілы ўнутранага распарадку «адпавядаюць заканадаўству».

Таксама яна звярталася да дэпутатаў і ў пракуратуру, прыходзіла на асабістыя прыёмы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
46
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930