Знайсці
29.06.2022 / 20:251РусŁacБел

Андрэй Скурко пачаў новы цыкл дзіцячых вершаў — пра машынкі

Жонка палітзняволенага нашаніўца Андрэя Скурко Паўліна надрукавала ў фэйсбуку новыя дзіцячыя вершы мужа, напісаныя за кратамі. «Кожны ратуецца як можа. Андрэй піша цыкл пра машынкі, а мы яго вучым. Мо і яшчэ хто захоча вывучыць», — піша яна. І гэта сапраўды варта таго.

Вось што, хлопчыкі-дзяўчынкі:

пагуляем у машынкі!

Адчыняйце гаражы —

хто што мае — пакажы!

Гоначная машына

Ад канапы да балкона —

гэта траса для разгону.

Па кватэры безупынку

мчыць чырвоная машынка.

Дзе мы толькі ні бывалі:

і пад шафу заляталі,

і пад ногі дзядзю Косцю,

што прыйшоў аднойчы ў госці,

і за ванну, і ў каструлю,

і ў тапак да дзядулі…

Як пагоніць мама ў спальню —

там і скончым наша раллі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Іван/адказаць/
01.07.2022
Крутыя вершы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера