Знайсці
29.06.2022 / 16:34РусŁacБел

50 тысяч беларусаў маюць польскі дазвол на жыхарства. 45 тысяч з іх выехала за апошнія паўтара года

У Польшчы ўжо жыве больш за 50 тысяч беларусаў з дазволам на жыхарства, піша «Еўрарадыё» на падставе паведамлення ўпраўлення па справах іншаземцаў. Гэта першая канкрэтная лічба, якая дазваляе ацаніць маштабы сыходу беларусаў з краіны ў выніку рэпрэсій.

Фота pixabay.com

Істотны рост беларускай эміграцыі адбыўся пасля жніўня 2020-га. 90% беларусаў, якія маюць від на жыхарства ў Польшчы, пераехалі ў краіну пасля пачатку 2021 года.

55% з іх складаюць людзі ва ўзросце ад 20 да 39 гадоў. Дзеці і падлеткі да 20 гадоў — 17% эмігрантаў, а людзі, старэйшыя за 40 гадоў, — каля 28%.

Найбольшая частка беларускіх эмігрантаў асела ў Мазавецкім ваяводстве (там размяшчаецца Варшава) — 19 тысяч чалавек. Яшчэ 9 тысяч чалавек пасяліліся ў Падляшскім ваяводстве (Беласток). 

Амаль 3 тысячы беларусаў звярнуліся па міжнародную абарону ў Польшчы і атрымалі яе. 

Упраўленне па справах іншаземцаў падкрэслівае, што гаворка ідзе менавіта пра беларусаў, якія атрымалі від на жыхарства,а не часовую візу.

Агульную колькасць уцекачоў ад лукашэнкаўскіх рэпрэсій можна будзе падлічыць, калі стануць вядомыя аналагічныя лічбы з Літвы, Грузіі, Украіны ды іншых краін.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031