Знайсці
29.06.2022 / 15:41РусŁacБел

Прапаганда публікуе фота «палонных украінскіх нацыстаў са свастыкай па ўсім целе». Але гэтае фота зрабілі ў Беларусі 17 гадоў таму

Беларускія і расійскія прапагандысцкія каналы публікуюць фота нібыта ўкраінскага нацыста, якога ў палоне аглядае доктар.

Цела «палоннага» шчодра забіта свастыкай. Прапагандысцкія каналы спаборнічаюць на самы з’едлівы каментар накшталт «А так нацызму на Украіне няма».

Канечне, нацыстаў можна знайсці ці не ў кожнай краіне свету. Але з гэтым канкрэтным доказам нацызму ва Украіне выйшаў казус.

Журналіст Ілля Шапелін, былы вядоўца праграмы Fake News на тэлеканале «Дождь», знайшоў зыходнае фота.

Яго зрабіў вядомы беларускі фатограф Віктор Драчоў для AFP у магілёўскай турме ў 2005 годзе.

Чарговы фэйк ад Крывашэева: пра верталёты і суддзяў

Новы фэйк ад генпракурора Шведа: Дзед польскага прэзідэнта Дуды служыў ва ўкраінскім карным батальёне

Новая хлусня БелТА: на 40 мільярдаў даляраў. У якасці «доказаў» — каментары твітарскіх ноўнэймаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
24
Ха-ха
70
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
14
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930