Знайсці
29.06.2022 / 16:13РусŁacБел

Сабака штоночы прыходзіў да немаўляці для таго каб упэўніцца, што з ім усё добра. Гэтае ВІДЭА стала вірусным

Напэўна, усе ведаюць, што сабака — найлепшы сябар чалавека. Віруснае відэа, што на днях размясцілі ў тыктоку, пацвярджае гэтую ідэю.

Фота: pixabay.com

Ролік з’явіўся на канале 4pawsand2feet, дзе бацькі расказваюць пра тое, як яны жывуць з маленькім дзіцёнкам і з сабакам. Відэа з'яўляецца запісам, зробленым на працягу некалькіх начэй, піша ofeminin.pl.

@4pawsand2feet I'm not crying, you are #dogsoftiktok#babiesoftiktok#toddlersoftiktok#dogsandbabies#babiesanddogs#bestfriends♬ What Dreams Are Made Of - Brent Morgan

Блогеры зрабілі запіс з дапамогай камеры, размешчанай у дзіцячым пакоі, якая дапамагае ім пастаянна сачыць за немаўлём. У гэты раз камера дазволіла зафіксаваць незвычайныя і вельмі кранальныя паводзіны сабакі.

Бачна, што жывёла кожны дзень падыходзіла да ложку дзіцяці. Потым сабака абнюхваў малога і назіраў за ім, верагодна, каб упэўніцца, што з немаўлём усё добра. Пасля гэтага сабака або клаўся на падлогу і сачыў за дзіцём, або выходзіў з пакою.

Зараз ролік мае на тыктоку амаль 11,5 мільёнаў праглядаў, больш за мільён лайкаў і амаль 5,5 тысяч каментароў. Большасць інтэрнэт-карыстальнікаў у захапленні ад любові і клопату, якія сабака праяўляе ў дачыненні да самага малога члена сям’і.

Некаторыя карыстальнікі пішуць у каментарах, што іх хатнія жывёлы паводзяць сабе падобна да сабакі з роліка. Людзі адзначаюць, што праз такія паводзіны сабакі заслугоўваюць як мага лепшага стаўлення да сябе — магчыма, як да членаў сям’і.

«Прачытала верш на ферме — і атрымала 200 тысяч лайкаў». Беларуска з вёскі стала сапраўднай зоркай тыктока

Тыкток з беларускім смакам: сабралі для вас падборку цікавых айчынных каналаў, за праглядам якіх можна бавіць вечары

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031