Знайсці
29.06.2022 / 15:17РусŁacБел

У Рэйк'явіку можа з'явіцца шыльда ў гонар Торвальда Вандроўніка з надпісам па-беларуску

У Рэйк'явіку ўжо ўвосень можа зьявіцца помнік ці шыльда ў гонар Торвальда Вандроўніка (Кодрансану), ісландскага місіянера, напісаў у сваім фэйсбуку Франак Вячорка.

Фрэска ў гонар Торвальда ў Расонах, Фота freski.piligrymka.by

«Маем згоду ад прэм'еркі Ісландыі, каб да лістапада рэалізаваць праект і ўрачыста адкрыць. Надпіс плануем зрабіць па-ісландску і па-беларуску», — напісаў Франак Вячорка.

Зрэшты варта зазначыць, што асоба Торвальда можа быць міфалагізаваная. Раней адзначалася, што Торвальд хрысціў Полацк яшчэ ў 986 годзе, за два гады да хрышчэння Кіева, заснаваў тут манастыр і нават памёр у Полацку. Іншыя лічаць, што Торвальд наведаў Полацк пазней, але манастыроў не засноўваў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера