Знайсці
30.06.2022 / 14:141РусŁacБел

Што стала з рынкам арэнды кватэр: рэальныя гісторыі ад арандатараў і ўласнікаў жылля

Колькасць прапаноў па арэндзе кватэр апошнія месяцы павялічваецца, а лічба жадаючых зняць жытло наадварот меншае. «Наша Ніва» пацікавілася, як змяніліся стаўкі ў рэальных лічбах.

Мінскі мікрараён Уручча. Фота: панарама Yandex

Сям'я, якая здымае двухпакаёўку ў сталічным Уруччы, расказвае, што знайшла падыходзячую кватэру і падпісала дамову за два дні да пачатку вайны. Да гэтага яны даволі доўгі час шукалі жытло ў бюджэце да 250 даляраў, але беспаспяхова. 

«Падчас пошуку мы і самі тэлефанавалі гаспадарам, і аб'яву на Onliner размясцілі, што сям'я шукае кватэру, але да лютага нам амаль ніхто нічога не прапанаваў, а тут самі гаспадары патэлефанавалі і запрасілі паглядзець», — узгадваюць суразмоўцы.

Пасля засялення ў кватэру навасёлы не паспелі зняць аб'яву з Onliner — і іх завалілі званкамі з прапановамі.

«Пасля 24 лютага нам пачалі тэлефанаваць амаль штодня, пакуль мы нарэшцэ не выдалілі гэтую аб'яву, бо кватэра, у якую мы засяліліся, нам падабаецца і мы не сталі шукаць больш выгадных варыянтаў.

Што тычыцца стаўкі арэнды, то яна ніяк не змянілася, але, калі даляр быў пад 4 рублі, то мы дамовіліся, што будзем плаціць суму, эквівалентную 700 рублям. А калі курс стаў ніжэйшым, то сталі зноў плаціць 250 даляраў».

Іншы мужчына здае кватэру ў Мінску грамадзянам Украіны, якія ўжо не першы год жывуць у Беларусі. Пасля пачатку вайны, калі рубель пачаў прасядаць, мужчына на 20% паменшыў стаўку арэнды.

«Пасля рубель умацаваўся, але памер арэнднай платы я ўжо не вяртаў на даваенны ўзровень, а пакінуў яго зніжаным», — кажа суразмоўца.

Чытач з Гродна здае вялікую аднапакаёўку з добрым рамонтам. У лепшыя часы ён здаваў яе за 200 даляраў.

«Мой цяперашні арандатар заязджаў у кватэру па стаўцы 170 даляраў, але за апошні год давялося трошкі знізіць цану да 150. З чэрвеня дамовіліся, што ён працягне дамову, але ўжо па 130 даляраў», — кажа суразмоўца. 

Мужчына прызнаецца, што вымушаны ісці на саступкі па цане, бо ў Гродне стаўкі паціху падаюць, а колькасць кватэр, выстаўленых для арэнды, расце.

«Калі бачыш, што табе патрапіўся адэкватны кватарант, які заўжды ў час аплочвае арэнду, падтрымлівае жытло ў добрым стане і самастойна вырашае дробныя праблемы, то лепей зрабіць зніжку, чым невядома колькі чакаць кагосьці іншага», — падсумаваў суразмоўца.

Другі чытач з Гродна здымае двухпакаёўку за 150 даляраў. Калі рубель пачаў таннець, то гаспадары самі патэлефанавалі яму з выгаднай прапановай.

«Калі даляр быў пад 4 рублі, уласнік кватэры сам сказаў, што і далей будзе лічыць даляр па 2,5 рубля», — згадвае мужчына.

Шмат хто з чытачоў звяртае ўвагу, што на перыяд курсавых ваганняў часцей за ўсё абодвум бакам атрымлівалася дамовіцца аб тым, каб прынамсі на нейкі час замацаваць стаўку па даваенным курсе.

«Здаём аднапакаёўку за 150 даляраў. Калі курс пачаў расці, то самі патэлефанавалі кватарантам і паведамілі, што не возьмем з іх ні гроша больш, чым раней. І калі што, то на вуліцу таксама не выкінем.Таму нашы арандатары так і разлічваюцца за кватэру па леташнім курсе», — дзеляцца людзі.

Яшчэ адзін гаспадар аднапакаёвай кватэры ў Мінску ў межах другога кальца кажа, што здае яе за 450 рублёў і не змяняе кошт арэнды з 2020 года. 

Амаль усе суразмоўцы з ліку арэндадаўцаў сыходзяцца ў меркаванні, што калі ў кватэры ўжо працяглы час жыве чалавек, які цалкам цябе задавальняе, то лепей пайсці на саступкі ці проста зафіксаваць цану ў рублях. Ніколі загаддзя не ведаеш, ці не будзе праблемным наступны кватарант.

Але бываюць і іншыя сітуацыі, як з нашай чытачкай, якая да курсавога скачка здымала аднапакаёўку ў мінскім мікрараёне Сухарава за 250 даляраў. 

«Калі курс даляра быў 3,5 за рубель, гаспадыня запатрабавала, каб я плаціла ў далярах, яна была не гатовая абмяркоўваць зніжку, абгрунтоўваючы гэта цяжкімі абставінамі. У выніку я вырашыла з'ехаць. Цяпер таксама здымаю вялікую аднапакаёўку (45 м²) у тым жа раёне з добрым рамонтам за 650 рублёў у месяц без прывязкі да валюты».

Па статыстыцы Realt.by, за май колькасць прапаноў па арэндзе кватэр у Мінску ў базе партала павялічылася на 5% у параўнанні з красавіком, тым часам як колькасць пошукавых запытаў «зняць кватэру ў Мінску» знізілася на 5%.

Агенцтва «Твая сталіца» дае наступныя лічбы: калі ў студзені сярэдняя цана за здымную аднапакаёўку была 220 даляраў, то ў чэрвені — 194. Двушка ў студзені ў сярэднім каштавала 270 даляраў на месяцы, цяпер жа — 247. 

Графікі цэн па базе агенцтва «Твая сталіца»

Чытайце таксама:

«Куплялі для дзяцей, а цяпер…» У Мінску ўсё часцей прадаюць «голыя» кватэры ва ўжо заселеных дамах

Ад 11 тысяч даляраў. Колькі каштуюць і як выглядаюць самыя танныя кватэры ў абласных цэнтрах

«Месца для рэлаксу і адпачынку». Якія дачы па цане да 15 000$ прадаюць непадалёк ад Мінска

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Добрый Ээх/адказаць/
03.07.2022
Раньше все в Минск, теперь все из Минска. Да и айтишники, которые могли реально платить, релоцировались либо вынуждены будут это сделать в ближайшие месяцы. 
Так что, это еще не дно.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031