Знайсці
29.06.2022 / 07:59РусŁacБел

Жыхар Вілейшчыны на рэтрааўтамабілі падбіў дзве машыны каля возера пад Маладзечнам

Увечары 26 чэрвеня на возеры каля вёскі Крыніца Маладзечанскага раёна 39-гадовы жыхар Вілейшчыны на старадаўняй савецкай машыне маркі «ЛуАЗ» з лагатыпам «МАЗ» без даху пашкодзіў аўтамабілі «Рэно Дастэр» і «Фольксваген Транспарцёр Т4». Медыцынскі агляд паказаў, што ён нецвярозы, а да таго ж не мае пасведчання кіроўцы.

Фота Сяргея Есмановіча, mlyn.by

Каля 19.00 26 чэрвеня, выкупаўшыся ў возеры каля вёскі Крыніца, уладальнік дапатопнай тэхнікі выязджаў на ёй з месца адпачынку. Разварочваючыся, ён зачапіў машыну «Рэно Дастэр», а калі збіраўся пасля таго ўцячы з месца аварыі, заехаў яшчэ і ў «Фальксваген Транспарцёр Т4». Кіроўцы гэтых аўтамабіляў затрымалі парушальніка і выклікалі супрацоўнікаў ДАІ.

Фота Сяргея Есмановіча, mlyn.by

У выніку аварыі ў «Рэно» была пашкоджаная левая частка, у тым ліку бампер, а ў «Фольксвагена» — левае задняе крыло.

Медыцынскі агляд выявіў у арганізме парушальніка 2,98 праміле алкаголю. Сам ён апраўдваецца, што ўжо пасля аварыі з гора выпіў 250 грамаў гарэлкі. Але гэта да ўвагі не прынята.

У выніку на парушальніка склалі ажно 5 адміністрацыйных пратаколаў: за стварэнне аварыйнай сітуацыі, за ўжыванне спіртнога пасля ўчынення ДТЗ, за кіраванне аўтамабілем без пасведчання кіроўцы, за адсутнасць на ЛуАЗе рэгістрацыйных нумароў, за адсутнасць у аўтамабіля страхоўкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера