Знайсці
28.06.2022 / 18:46РусŁacБел

З Расіі сыходзіць уладальнік вядомых алкагольных брэндаў

З Расіі сыходзіць брытанская кампанія Diageo, паведамляе «Коммерсант». Ёй належаць такія славутыя алкагольныя брэнды, як Smirnoff, Johnnie Walker, Guinness, Baileys, Captain Morgan і іншыя.

Фота: diageo.com

У заяве кампаніі гаворыцца, што працэс сыходу з рынку зойме каля шасці месяцаў. У гэты перыяд вытворца будзе падтрымліваць сваіх супрацоўнікаў, ім будзе давацца пашыраны пакет кампенсацыйных выплат пры поўным выкананні расійскага заканадаўства.

Diageo пастаўляла прадукцыю ў 70 тысяч магазінаў і 19 тысяч рэстаранаў і бараў у Расіі.

У сакавіку кампанія абвясціла, што часова прыпыняе імпарт спіртных напояў у Расію пасля пачатку яе вайны з Украінай. З таго моманту Diageo прадавала наяўныя ў Расіі запасы прадукцыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера