Знайсці
28.06.2022 / 17:39РусŁacБел

Міколу Маркевічу прысудзілі 10 сутак 

Яго пакаралі за перапост у сацсетках «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Суд адбыўся ў Гродне ў мінулую пятніцу.

Міколу Маркевіча затрымалі 21 чэрвеня проста ў ягоным офісе ў Гродне. Меркавана, працаваў ГУБАЗіК.

Мікола Маркевіч у 1990-х быў заснавальнікам і галоўным рэдактарам газеты «Пагоня», дэпутатам Вярхоўнага Савета ХII склікання. У 2002 годзе быў асуджаны на два гады абмежавання свабоды за паклёп на Лукашэнку. Пазней быў рэдактарам газеты «Дзень», працаваў на «Радыё Рацыя», быў старшынём гродзенскага аддзялення Таварыства беларускай мовы.

Цяпер займаецца пасажырскімі перавозкамі ў фірме «Клас-Тур».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031