Знайсці
28.06.2022 / 16:57

«Акрамя як «б**» адказаць нічога не змагла». Дзяўчына абурылася патрабаваннем ІТ-кампаніі размаўляць у калектыве па-беларуску

Дзяўчына ў твітары апублікавала ліст, які прыйшоў яе брату ад ІТ-кампаніі. Той падаваў сваё рэзюмэ і атрымаў адказ на беларускай мове.

У ім эйчар задала кандыдату некалькі пытанняў. Сярод іншага пацікавілася, ці гатовы патэнцыйны работнік камунікаваць з калегамі і замоўцамі па-беларуску (можна таксама па-ангельску) і ці можна з ім правесці сумоўе на беларускай ці ангельскай мове.

Дзяўчыну гэтыя пытанні абурылі.

«Брат атрымаў такі імэйл, а я акрамя як «б**» і адказаць нічога не змагла», — напісала яна.

У каментарах карыстальніца патлумачыла сваю пазіцыю:

«Сутнасць маёй прэтэнзіі ў тым, што кампанія калі шукае спеца, то ёй павінна быць усё адно, на якой мове ён будзе размаўляць з калегамі».

«Я наогул праціўнік абмежаванняў па мове на ўзроўні камунікацыі з калегамі», — дадала яна.

У твітары яе абурэння многія не падтрымалі.

«Не бачу нічога дрэннага тут. У кампаніі ведаюць, хто ім патрэбны, і ў пісьме ніхто нікога не абразіў. Гэта як спытаць, ці будзеце вы мець магчымасць трымацца дрэс-коду ўвесь працоўны час», — адрэагаваў адзін з карыстальнікаў.

«Калі ўвесь офіс размаўляе на беларускай альбо на ангельскай, чаму б не шукаць кандыдатаў, якія гэтымі мовамі валодаюць?» — падтрымаў іншы.

«Які жах! У беларускай кампаніі ў Беларусі ёсць полісі на камунікацыю па-беларуску! Сапраўдны моўны фашызм!» — паіранізаваў хтосьці.

«Кампанія адказала на дзяржаўнай мове, і гэта выклікае такую істэрыку? Дарагія суайчыннікі іншы раз горш за акупантаў», — крытыкуюць у твітары.

Некаторыя ў адказ пісалі, што хацелі б працаваць у такой кампаніі.

«А скіньце, што за кантора, дашлю сваё рэзюмэ, калі есць пазіцыі падыходзячыя», — пыталіся ў каментарах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
243
Панылы сорам
68
Ха-ха
13
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
19
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31