Знайсці
27.06.2022 / 18:20

Міліцыя ў Гомелі разагнала ў парку дабрачыннае мерапрыемства для дзяцей бежанцаў з Украіны

Увечары ў панядзелак у Гомельскім парку 8 міліцыянтаў разагналі сход грамадзян, паведаміла выданне «Флагшток» на падставе сведчання відавочцы. У гэты час там мусіла адбывацца свята для дзяцей бежанцаў з Украіны, якое хацелі зладзіць валанцёры.

Паводле папярэдніх анонсаў, 27 чэрвеня ў 17.00 у парк Гомельскага палацава-паркавага ансамбля валанцёры запрашалі дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 2 да 18 гадоў. У праграме мерапрыемства былі гульні і конкурсы на ўсе ўзроставыя групы, гістарычны квэст, сувеніры і падарункі.

Мерапрыемства «Дзень дзён нараджэнняў» прыдумала 10-гадовая Аліса з пасёлка Нью-Ёрк у Данецкай вобласці. Абавязковай умовай для ўдзелу было прынесці з сабой самаробнага «голуба міру» або зрабіць яго ў парку ўсім разам, гаварылася ў аб'явах, размешчаных у гомельскіх чатах.

Сустрэча была прызначаная за Петрапаўлаўскам саборам ля філіяла Веткаўскага музея.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
21
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
50
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31