Знайсці
26.06.2022 / 18:14РусŁacБел

«У пінжаках ці з голым торсам на кані?» Удзельнікі саміту G7 патролілі Пуціна

Падчас абеду ў першы дзень саміту «Вялікай сямёркі» сусветныя лідары ўспомнілі пра знакамітыя фотаздымкі Уладзіміра Пуціна на кані з голым торсам і сталі разважаць, ці не варта і ім таксама распрануцца для фотасесіі, каб паказаць, наколькі рашуча яны настроеныя, піша «Бі-бі-сі».

Жартоўная гутарка пачалася з таго, што прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан, сядаючы за стол, спытаў іншых, што яму рабіць з пінжаком: застацца ў ім ці лепш зняць, перадаюць журналісты агенцтва «Франс-Прэс».

Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо адказаў, што лепш дачакацца афіцыйнай сумеснай фатаграфіі, а потым ужо здымаць пінжакі.

«Але ж мы павінны паказаць, што мы больш крутыя, чым Пуцін», — адгукнуўся Джонсан, на што Трудо прапанаваў: «Тады трэба зладзіць дэманстрацыю голых торсаў падчас верхавой язды», — маючы на ўвазе афіцыйную фотасесію Пуціна на прыродзе, якая стала глабальным мемам у 2009 годзе.

«Верхавая язда — найлепшае, што ёсць на свеце», — пагадзілася кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, не згадваючы пра форму адзення.

У выніку сусветныя лідары сфатаграфаваліся ў пінжаках, а потым пачаліся абмеркаванні сур'ёзных тэмаў, дзеля якіх яны і прыехалі на саміт у Баварыі. Журналісты пасля таго мусілі пакінуць памяшканне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
65
Панылы сорам
9
Ха-ха
23
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930