Знайсці
26.06.2022 / 17:09РусŁacБел

У Расіі ў найбліжэйшы час можа адбыцца тэхнічны дэфолт

Расія знаходзіцца «за некалькі гадзін» да дэфолту па знешнім доўгу, піша агенцтва Bloomberg са спасылкай на ўмовы, прапісаныя ў даўгавых абавязальніцтвах.

    Паводле агенцтва, ільготны перыяд для выплаты працэнтаў па еўрабондах на суму каля 100 млн даляраў заканчваецца сёння, 26 чэрвеня.

    Калі інвестары не атрымаюць грошы да крайняга тэрміну, то ў панядзелак, 27 чэрвеня, раніцай адбудзецца «падзея дэфолту», піша Bloomberg.

    Як адзначае агенцтва, для Расіі гэта стане першым дэфолтам па знешнім доўгу за апошнія сто гадоў. А ўвогуле, апошні дэфолт там быў у 1998 годзе.

    Паводле заявы Міністэрства фінансаў Расіі, Масква плаціць доўг у поўным аб'ёме ў рублях. Аднак еўрапейскі банк Euroclear, праз які праводзяцца плацяжы, не можа канвертаваць рублі ў іншую валюту, таму крэдытор іх не атрымлівае.

    Плацеж мусіў быць зроблены 27 мая; далей пазычальнік мае яшчэ 30 дзён на пагашэнне доўгу з затрымкай. Калі пасля гэтага крэдытор не атрымлівае плацеж, пазычальніку можа быць абвешчаны тэхнічны дэфолт.

    Раней Міністэрства фінансаў ЗША адмовілася працягваць пасля 25 мая ліцэнзію, якая дазваляла Расіі абслугоўванне суверэннай запазычанасці ў замежных валютах. Афіцыйная прадстаўніца Белага дома выказала тады здагадку, што Расія, верагодна, не зможа выконваць свае абавязальніцтвы і сутыкнецца з перспектывай дэфолту і статусам ізгоя ў глабальнай фінансавай сістэме на працяглую перспектыву.

    Nashaniva.com

    Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
    ананімна і канфідэнцыйна?

    Клас
    23
    Панылы сорам
    2
    Ха-ха
    1
    Ого
    1
    Сумна
    1
    Абуральна
    1
    Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
    Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
    сакавіккрасавікмай
    ПНАЎСРЧЦПТСБНД
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930