Знайсці
26.06.2022 / 16:55РусŁacБел

Джонсан Макрону: Не трэба залагоджваць Пуціна, гэта толькі дасць яму ліцэнзію на маніпуляванне

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан заявіў прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону, што цяпер любая спроба ўрэгуляваць канфлікт дыпламатычнымі сродкамі прывядзе толькі да ўзмацнення нестабільнасці ў свеце. Пра гэта паведамляецца на сайце брытанскага ўрада. 

Борыс Джонсан і Эмануэль Макрон. Фота: EPA

Джонсан правёў сустрэчу з Макронам сёння, 26 чэрвеня, на саміце G7 у Нямеччыне. Яны абмяркоўвалі, у прыватнасці, вайну Расіі супраць Украіны.

Джонсан падкрэсліў, што любая спроба ўрэгуляваць канфлікт цяпер прывядзе толькі да працяглай нестабільнасці і дасць расійскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну «ліцэнзію на маніпуляванне як суверэннымі дзяржавамі, так і міжнароднымі рынкамі назаўжды».

Лідары Брытаніі і Францыі сышліся ў меркаванні, што цяпер адбываецца крытычны момант канфлікту і ёсць магчымасць пераламаць ход вайны. Джонсан і Макрон падкрэслілі неабходнасць падтрымліваць Украіну, каб умацаваць яе пазіцыі як у вайне, так і ў любых будучых перамовах. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера