Знайсці
26.06.2022 / 16:14РусŁacБел

Беларусь пазбавілі статусу назіральніка ў Энергетычнай хартыі

Беларусь і Расію пазбавілі статусу назіральнікаў у Энергетычнай хартыі, а таксама прыпынілі часовае прымяненне дагавора аб Энергетычнай хартыі ў дачыненні да Беларусі, паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі Украіны.

Адпаведныя рашэнні прынялі на спецыяльнай сесіі Энергетычнай хартыі, якая прайшла 24 чэрвеня ў Бруселі. Пытанне пазбаўлення Беларусі і Расіі статусу назіральнікаў у супольнасці ўключылі ў парадак дня па патрабаванні ўкраінскага боку, гаворыцца ў прэс-рэлізе.

«Дзяржава-агрэсар, што парушае міжнародныя пагадненні, пагарджае правам іншых дзяржаў і народаў, як і яе сатэліт, заслугоўваеь міжнароднай ізаляцыі, у тым ліку ў энергетычных супольнасцях і арганізацыях», — пракаментаваў пастанову міністр энергетыкі Украіны Герман Галушчанка.

Энергетычная хартыя замацоўвае прынцыпы супрацоўніцтва ў сферы абароны замежных інвестыцый, вызначае транзітныя правілы ў дачыненні да энергетычных сістэм і механізмаў вырашэння спрэчак паміж інвестарамі і дзяржавамі.

На гэты момант у Дамовы аб Энергетычнай хартыі 53 падпісанты. Беларусь і Расія падпісалі дагавор аб Энергетычнай хартыі, аднак так і не ратыфікавалі яго. У той жа час Беларусь выкарыстоўвала Дамову часова.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера