Знайсці
25.06.2022 / 13:50РусŁacБел

Кіраўнік украінскай разведкі: Мы пераможам да канца года

Пра гэта начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў заявіў у інтэрв'ю брытанскаму тэлеканалу ITV.

«Украіна вернецца да сваіх граніц 1991 года, іншых сцэнарыяў не будзе і ніякіх іншых сцэнарыяў мы не разглядаем. Пачынаючы са жніўня, будуць адбывацца пэўныя падзеі, якія прадэманструюць усяму свету, што пераломны момант пачынае адбывацца», — заявіў ён.

Буданаў падкрэслівае, што Украіна, нягледзячы на паступовае адступленне на ўсходнім напрамку, якое ён назваў тактычным, дамагаецца поспехаў у іншых рэгіёнах, у прыватнасці, ва акупаванай Расіяй Херсоншчыне.

Буданаў і раней рабіў падобныя заявы. У маі ён заяўляў, што да канца года Украіна павінна зайсці на тэрыторыю Крыма. У той жа час ён кажа, што Украіне не хапае зброі, каб рабіць больш рашучыя крокі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
30
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930