Знайсці
24.06.2022 / 18:54

Беларускія чыгуначнікі: З Беларусі ў Расію пачалі вывозіць боепрыпасы

Тэлеграм-канал беларускіх чыгуначнікаў паведаміў, што Упраўленні ваенных камунікацый Міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі арандавалі ў Беларускай чыгункі 100 крытых вагонаў пад перавозку небяспечных грузаў. Па інфармацыі канала, у іх грузяць для вывазу ў Расію боепрыпасы.

На дадзены момант, па звестках канала, вядзецца пагрузка на многіх буйных артылерыйскіх базах узбраення і боепрыпасаў. Так, напрыклад, сёння ў в/ч 67878 (гэта 46-ы арсенал ракет і боепрыпасаў) у населеным пункце Бронная Гара праводзяцца пагрузачныя работы.

Колькасць боепрыпасаў настолькі вялікая, што пагрузку сваімі сіламі вайскоўцы гэтай часці нібыта арганізаваць не могуць, таму для іх адкамандзіроўваюць вайскоўцаў з іншых падраздзяленняў у дапамогу.

Пасля пагрузкі групы вагонаў (па 6—10 адзінак), як паведамляецца адпраўляюць на станцыі Мінскага чыгуначнага вузла і ўжо там іх «прычапляюць» да звычайных грузавых цягнікоў і адпраўляюць (па маршруце: Мінск — Орша — станцыя Краснае — Смаленск) на станцыі прызначэння ў РФ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
64
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31