Знайсці
24.06.2022 / 18:07РусŁacБел

МУС таксама праводзіць вучэнні, бярэ пад ахову масты

З 24 чэрвеня ў органах унутраных спраў і ўнутраных войсках праходзяць вучэнні «Ахова і абарона аб'ектаў на камунікацыях». Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: stalin-line.by

«У рамках праверкі гатоўнасці сілаў тэрытарыяльнай абароны да выканання задач па прызначэнні пад ахову будуць узятыя аб'екты на камунікацыях, у тым ліку чыгуначныя і аўтамабільныя масты», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле МУС, гэтыя вучэнні нібыта «спрыяюць павышэнню ўзроўню падрыхтоўкі падраздзяленняў, забеспячэнню грамадскай бяспекі, абароне грамадзян, грамадства і дзяржавы, бяспекі і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў».

Падчас вучэнняў «супрацоўнікам органаў унутраных спраў і вайскоўцам унутраных войскаў дазваляецца правяраць на ахоўных аб'ектах у грамадзян дакументы, якія сведчаць пра іх асобу, патрабаваць выканання прапускнога рэжыму, а таксама праводзіць асабісты дагляд грамадзян, рэчаў, якія пры іх знаходзяцца, і транспартных сродкаў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера