Знайсці
24.06.2022 / 17:37

Журналісты выявілі імёны 4 тысяч загінулых расійскіх вайскоўцаў. Пра што кажуць гэтыя лічбы?

Як адзначае BBC, даказаная колькасць загінулых расійскіх вайскоўцаў — далёка не поўны спіс страт, а толькі тое, пра што паведамляецца ў адкрытых крыніцах. Гэтая інфармацыя дазваляе прааналізаваць тое, што адбываецца з расійскай арміяй на вайне.

Пахаванне расійскага вайскоўца, які загінуў ва Украіне, у Бураціі

Імкліва расце колькасць забітых добраахвотнікаў. Пры гэтым 20% ад іх колькасці — мужчыны ад 50 гадоў і старэйшыя. Гэта тая катэгорыя, пра гібель прадстаўнікоў якой паведамляюць часцей за астатнія.

Больш за 17% загінулых — гэта афіцэры (у тым ліку адкрыта заяўлена пра гібель 4 генералаў і 21 палкоўніка). Гэта асаблівасць расійскай арміі: большасць функцый па кіраванні падраздзяленнем у баі бяруць на сябе менавіта афіцэры, у той час як у арміях краін НАТА некаторыя падобныя задачы ўскладзеныя на сяржантаў.

За чатыры месяцы вайны Расія страціла як мінімум 42 вайсковых лётчыкаў. Па ацэнцы брытанскай разведкі, гэта звязана з тым, што падрыхтоўка пілотаў у Расіі шмат гадоў ішла па строгім і зацверджаным сцэнарыі з мэтай уразіць высокапастаўленае кіраўніцтва. Гэта перашкаджала маладым пілотам навучыцца хутка прымаць самастойныя рашэнні.

20% загінулых, імёны якіх устаноўленыя, служылі ў паветрана-дэсантных войсках, 19% — у мотастралковых.

Журналісты адзначаюць, што мясцовыя ўлады паведамляюць далёка не пра ўсіх загінулых. На некаторых могілках доля імёнаў, пра якія не паведамлялі публічна, складае ад 30 да 100%.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
35
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
Сумна
1
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31