Знайсці
24.06.2022 / 16:07

ГУР Украіны: Расія плануе падарваць жылыя будынкі ў Мазыры, каб уцягнуць Беларусь у вайну

Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны паведамляе, што паводле іх звестак, Расія нібыта паспрабуе ўцягнуць Беларусь у ваенны канфлікт з Украінай праз шэраг правакацый у дачыненні да інфраструктурных аб'ектаў і мірнага насельніцтва.

23 чэрвеня ў Маскве сустрэліся міністры абароны Расіі Сяргей Шайгу і Беларусі Віктар Хрэнін. Фота Мінабароны РФ

З гэтай мэтай у горад Мазыр прыбылі дыверсійныя групы пад выглядам цывільных грамадзян. У іх склад уваходзяць супрацоўнікі Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Расійскай Федэрацыі і наёмнікі прыватных ваенных кампаній, гаворыцца ў паведамленні.

Паводле ГУР, у планах гэтых груп нібыта прадугледжаная арганізацыя серыі тэрактаў у Беларусі на манер сцэнарыя, выкарыстанага Расіяй падчас распальвання вайны ў Чачні, калі арганізавалі шэраг тэрактаў у Разані.

ГРУ плануе правесці серыю артылерыйскіх і ракетных удараў па Мазырскім НПЗ, аб'ектах цывільнай інфраструктуры і жылым масіве. Падчас абстрэлу таксама будуць зносіць жылыя будынкі, бальніцы і школы, сцвярджае Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны.

«Гэта, на думку крамлёўскіх куратараў «спецаперацыі», створыць для Лукашэнкі гэтак званы «казус бэлі». Гэта значыць, фармальную падставу для развязвання вайны. Лічыцца, што ў гэтым выпадку ў Лукашэнкі не застанецца магчымасці пазбегнуць удзелу ў вайне», — паведамляе ГУР.

Таксама адзначаецца, што афіцэры УС РБ ужо нібыта пачалі эвакуацыю сваіх сем'яў з Мазыра.

Разам з тым тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» паведамляе, што ім нічога не вядома ні пра планы ўзрываў у Мазыры, ні пра эвакуацыю.

Што тычыцца прыезду ў горад кадравікоў ГРУ і ПВК, то таксама няма ніякай інфармацыі пра гэта.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
20
Сумна
6
Абуральна
44
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31