Касцёл у Будславе зноў адкрыты
Зноў адкрыўся касцёл у Будславе, дзе 11 мая 2021 года адбыўся маштабны пажар і на аднаўленне якога скідваліся многія беларусы.
Відэа, як пробашч здымае з дзвярэй таблічку «Праход зачынены» з'явілася ў тэлеграм-канале «Адновім Будслаў разам».
Пажар у Будслаўскім касцёле — адной з галоўных святыняў Беларусі — здарыўся 11 мая 2021 года. Ён знішчыў дах. Прыхаджане самастойна паспелі вынесці кнігі, абразы і іншыя каштоўныя рэчы, а пажарныя аператыўна патушылі агонь.
Пасля гэтага людзі сталі збіраць грошы на ліквідацыю наступстваў бяды, сабраўшы больш за 1 мільён рублёў.
1-2 ліпеня ў Будславе павінен прайсці традыцыйны Каталіцкі фэст.
8
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе
 25
Прапагандыст Тур, які крытыкаваў сонных чыноўнікаў на нарадах, сам заснуў падчас прамовы Лукашэнкі
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера