Знайсці
24.06.2022 / 17:32

Стала вядома, з чаго Паршын мог страляць па падлетку

Як стала вядома «Нашай Ніве», на Андрэя Паршына зарэгістравана асабістая зброя — газавы рэвальвер МЕ-38 Compact. Імаверна, з яго той мог страляць па 16-гадовым падлетку ў «Каскадзе». 

МЕ-38 Compact — гэта пяцізарадны рэвальвер нямецкай вытворчасці. 

МЕ-38 Compact, скрыншот з відэа

У аглядах гэтай зброі гаворыцца, што рэвальвер можа страляць газавымі патронамі (паражаюць атрутным газам), траўматычнымі і драбавымі, калібрам 9 мм. Дульная магутнасць 50-60 Дж, хуткасць вылету боепрыпаса пры стрэле — 330 метраў за секунду. 

Прынцып дзеяння непасрэдна газавага патрона наступны: ён яшчэ ў ствале разрываецца і выстрэльвае канцэнтраваным газам, які выклікае праблемы з дыханнем і зрокам у ахвяры. Па-сутнасці, гэта такі мадыфікаваны варыянт газавага балончыка. 

«Але мяркуючы па тым, што падлетак у бальніцы і перанёс ужо дзве аперацыі, страляў Паршын не газавым патронам. Пападанне газавай «кулі» у ногу не можа выклікаць наступстваў, апісаных у прэсе. Імаверна, там быў траўматычны або драбавы патрон», — лічыць адзін з апытаных экспертаў. 

«Таксама вядома, што ў ГУБАЗіК трапіла 50 траўматычных пісталетаў расійскай вытворчасці на базе пісталета Ярыгіна — пра гэта грамадства даведалася са злітай прамовы Карпянкова. Але, імаверна, Паршын усё ж ходзіць са сваім рэвальверам, бо немэтазгодна выдаваць яму яшчэ адзін траўмат, лепш выдаць камусьці яшчэ», — мяркуе наш суразмоўца. 

Траўматычная версія пісталета Ярыгіна

Нагадаем, у 2020-м у сеціва трапіў аўдыязапіс, зроблены адным з супрацоўнікаў ГУБАЗіКа, на якім чуваць інструктаж меркавана тагачаснага кіраўніка ўпраўлення Карпянкова. 

«Як прэзідэнт кажа, што, калі на цябе прэ… Калі на цябе прэ — выкарыстоўвай зброю. Нелятальную. Страляй ва ўпор: па нагах, у жывот, па яйцах. Каб зразумеў, што ён учыніў і што нарабіў, калі прыйдзе ў прытомнасць. Альбо пакалечыць, альбо знявечыць, альбо забіць. Ну адкачаюць, дык адкачаюць… Не будзе ў яго паловы галаўнога мозга, ну, туды яму і дарога. Таму што ўсе тыя, хто выходзяць на вуліцы ў цяперашні момант, паўдзельнічаць у рэйкавай вайне… Атрымліваецца, тыя, хто блакуе дарогі, нападае на міліцыянераў, кідаюць кактэйлі Молатава… Тыя ж тэрарысты, гэта лішнія людзі ў нашай краіне», — гаварылася ў аўдыязапісе. ​

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
5
Абуральна
147
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31