Знайсці
24.06.2022 / 15:15РусŁacБел

Зварот Зяленскага паказалі на вялікім музычным фестывалі

Відэазварот прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага паказалі на «Гластанбэры» — адным з галоўных музычных фестываляў у свеце, якія стартаваў у Вялікабрытаніі пасля двухгадовага перапынку праз пандэмію кавіду.

Ролік прадэманстравалі перад пачаткам канцэрта The Libertines.

Зяленскі пачаў выступ са слоў пра тое, што пандэмія не змагла зламаць людзей і ім удалося вярнуцца да ранейшага жыцця. «Мы ва Украіне таксама хацелі б жыць, як раней, і атрымліваць асалоду ад свабоды і гэтым цудоўным летам. Але мы не можам, таму што адбылося самае страшнае», — сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны папрасіў гледачоў распаўсюджваць праўду пра вайну, якую пачала Расія: «Чым больш будзе людзей, якія далучацца да нас, каб абараняць свабоду і праўду, тым хутчэй гэтая вайна скончыцца».

Акрамя таго, ён заклікаў прысутных аказаць ціск на ўсіх палітыкаў, якіх яны ведаюць, каб дапамагчы аднавіць мір ва Украіне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера