Знайсці
24.06.2022 / 12:04РусŁacБел

Ва Украіне асудзілі беларуса, які адмаўляў агрэсію Расіі і абстрэл расійскімі войскамі Харкава, Кіева і Марыупаля

Адзін з раённых судоў Ровенскай вобласці асудзіў грамадзяніна Беларусі на тры гады пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам у два гады.

Харкаў. Фота AP

Як адзначаецца ў судовым рашэнні, апублікаваным у Дзяржаўным рэестры судовых рашэнняў Украіны, грамадзянін Беларусі з'яўляецца вайсковым пенсіянерам і мае вышэйшую вайсковую адукацыю, паведамляе «Радыё Свабода».

Знаходзячыся ў пасёлку Зарэчнае Варашскага раёна Ровенскай вобласці, беларус у размове з мясцовым жыхаром «у катэгарычнай форме адмаўляў датычнасць вайскоўцаў Расіі да абстрэлаў Харкава, Кіева, Марыупаля і іншых украінскіх гарадоў, а таксама апраўдваў знішчэнне расіянамі тэлевежы ў Роўне і аб’ектаў цывільнай інфраструктуры, тым самым адмаўляючы і апраўдваючы агрэсію Расіі, пачатую ў 2014 годзе».

Падчас судовага разгляду беларускі вайсковы пенсіянер «раскаяўся, прызнаў сваю віну» і пайшоў на ўгоду са следствам, дзякуючы чаму атрымаў умоўнае пакаранне — пазбаўленне волі на тры гады з выпрабавальным тэрмінам у два.

Суд абавязаў мужчыну перыядычна з'яўляцца ў органы прабацыі, а таксама паведамляць пра змену месца свайго пражывання.

У рашэнні суда адзначаецца, што ў якасці доказаў следства канфіскавала ў беларускага вайсковага пенсіянера тры запальныя дымавыя патроны, якія пасля вынясення прыгавору мусяць быць знішчаныя.

Пасёлак Зарэчнае знаходзіцца ў памежным з Беларуссю раёне Ровенскай вобласці. Наўпрост праз балоты і лясы да найбліжэйшай беларускай вёскі Парэ Пінскага раёна Брэсцкай вобласці крыху больш за 15 кіламетраў, але там няма памежнага пункта. У аб’езд адлегласць між гэтымі населенымі пунктамі складае 44 кіламетры.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера