Знайсці
24.06.2022 / 11:34

Пенсійны ўзрост у Беларусі павышаць не будуць

Пенсійны ўзрост у Беларусі павышаць не плануецца, паведаміў сёння ў парламенце віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка.

«Што тычыцца пенсійнага ўзросту, у нас нават і ў абмеркаванні такіх тэм няма», — сказаў ён. 

На пачатку гэтага года дырэктар Бізнэс-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага (БСПН) Жанна Тарасевіч прапанавала паэтапна павысіць пенсійны ўзрост для жанчын да 63 гадоў.

Цяпер у Беларусі мужчыны выходзяць на пенсію ў 63 гады, а жанчыны — у 58 гадоў. Пенсійны ўзрост павышаўся кожныя шэсць месяцаў з 2017 года, на паўгода.

Таксама Ігар Петрышэнка сёння прапанаваў выпрацаваць дадатковыя стымулы, каб знізіць узрост для нараджэння дзяцей.

«На жаль, сёння ўсё больш устойлівай становіцца тэндэнцыя павелічэння ўзросту ўступлення ў шлюб, а такім чынам, нараджэння дзяцей — толькі бліжэй да 30 гадоў», — сказаў Петрышэнка.

Віцэ-прэм'ер упэўнены, што познія шлюбы стрымліваюць дэмаграфічны рост.

Паводле звестак Белстата, сярэдні ўзрост пры заключэнні шлюбу ў 2021 годзе склаў 26,3 года сярод жанчын і 28,6 года сярод мужчын.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30