Знайсці
24.06.2022 / 08:13РусŁacБел

ЗША вылучылі Украіне яшчэ адзін пакет ваеннай дапамогі

ЗША вылучылі Украіне яшчэ адзін пакет ваеннай дапамогі. Яго кошт складзе 450 млн даляраў.

Амерыканская рэактыўная сістэма залпавага агню HIMARS. Фота: Вікіпедыя

Як паведамляе Пентагон, у пакет увойдуць чатыры РСЗА HIMARS, 360 тыс. боепрыпасаў, 18 цягачоў для 155-мм гаўбіцы, 1200 гранатамётаў, 2000 кулямётаў, 18 патрульных катэраў, запчасткі і іншы рыштунак.

Агульная сума абароннай дапамогі ЗША Украіне з моманту нападу Расеі ўжо складае 6,1 млрд даляраў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера