Знайсці
24.06.2022 / 00:54

Пранкер, які перад рэферэндумам дрэсіраваў беларускіх педагогаў, выйшаў на расійскі прастор. І зноў паспяхова 

Беларускі пранкер Улад Бохан, які перад нядаўнім «рэферэндумам» у Беларусі стаў вядомы тым, што рассылаў ад імя дзяржаўных арганізацый у школы патрабаванні калектыўна здымацца з праўладнымі лозунгамі і сімволікай ды дасылаць яму на электронную пошту справаздачы, правёў той жа фінт з расійскімі педагогамі. І зноў паспяхова.

Бохан, які з'ехаў з Беларусі ад палітычнага пераследу і цяпер жыве ў Польшчы, даслаў гэтым разам ліст у школу падмаскоўнага горада Клін. У лісце ён запатрабаваў правесці акцыю «Праца вызваляе» ад імя «рэгіянальнага аддзялення партыі «Адзіная Расея» і даслаць фотасправаздачу. Эфект быў той жа, што і ў Беларусі: на наступны дзень Бохан атрымаў здымкі.

Сам Улад сваю акцыю розыгрышам не лічыць: «Гэта не пранк, бо мэта пранка — смех. Гэта ж — акцыя, якая выкрывае страшную і абсурдную іронію рэчаіснасці, якая адбылася вакол нас», — напісаў ён.

З ім можна пагадзіцца хоць бы таму, што фразы «Адзін народ, адна нацыя, адзін правіцель» і «Праца вызваляе» — зусім не выпадковыя. Іх (Ein Volk, ein Reich, ein Führer і Arbeit macht frei) актыўна выкарыстоўвалі ў сваёй прапагандзе нямецкія нацысты. Фразу Arbeit macht frei яны сярод іншага цынічна пісалі і на брамах многіх канцлагераў, у тым ліку тых, дзе масава знішчалі ні ў чым невінаватых людзей. Але нават у педагогаў у краіне, дзе шмат гадоў пашыраны афіцыёзны маштабны культ «Вялікай Айчыннай вайны», ніякіх асацыяцый і паралеляў у сувязі з гэтым не ўзнікае.

Чытайце таксама:

Пранкеры плануюць новыя акцыі «ў падтрымку рэферэндуму», улады заклікаюць павысіць пільнасць 

У школы разаслалі фэйкавыя лісты нібыта ад «Белай Русі» з патрабаваннем правесці акцыі за рэферэндум. Настаўнікі падпарадкаваліся

Хакеры прыкінуліся чыноўнікамі і адправілі бюджэтнікам газету з Бабарыкам на першай старонцы з просьбай яе пачытаць. «Даручэнне» выканалі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
16
Ха-ха
47
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31