Знайсці
23.06.2022 / 19:24

Беларуса затрымалі за данат, зроблены «экстрэмісцкай» арганізацыі, калі яна такой яшчэ не лічылася

У вячэрніх навінах 20 чэрвеня беларускія дзяржаўныя тэлеканалы выпусцілі сюжэт пра «фінансаванне экстрэмістаў і наймітаў». У ім паведамілі, што за перасылку крыптавалюты на адрас ініцыятывы BYPOL у Мінскім раёне быў затрыманы Аляксандр Зіязетдзінаў. Паведамлялася, што ў маі 2021 года ён перавёў у BYPOL каля 800 даляраў — і цяпер яму пагражае крымінальны тэрмін. Пры гэтым BYPOL прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй толькі ў лістападзе 2021 года. Гэта значыць, у момант пераводу ініцыятыва экстрэмісцкай не з'яўлялася. Што ў такіх выпадках кажа заканадаўства? Пра гэта блог «Отражение» пагаварыў з юрыстам Андрэем Мачалавым.

Скрыншот з відэа

Па словах юрыста, 18 чэрвеня 2021 года ўступілі ў сілу важныя змены, унесеныя ў Крымінальны кодэкс Беларусі.

«На жаль, сутнасць зменаў не была зразумелая для большасці грамадзян, з-за чаго некаторыя з іх і трапілі ў такую «юрыдычную пастку», — тлумачыць Андрэй Мачалаў. — Да 18 чэрвеня крымінальна каральным было фінансаванне «экстрэмісцкага фармавання», то-бок групы грамадзян, у дачыненні да якой прынята адпаведнае рашэнне МУС ці КДБ.

У гэтым выпадку ўсё працуе адносна празрыста. Да прыкладу, МУС прымае рашэнне аб прызнанні групы грамадзян «экстрэмісцкім фармаваннем», публікуе сваё рашэнне. Адпаведна, з гэтага моманту «заведамае» фінансаванне «экстрэмісцкага фармавання» з'яўляецца злачынствам.

«Заведамае» ў гэтым выпадку азначае, што чалавек ведаў: група грамадзян прызнана такім фармаваннем. А наданне фінансавай дапамогі да адпаведнай даты крымінальным злачынствам быць не можа, бо закон зваротнай сілы не мае».

Мачалаў дадае, што пасля 18 чэрвеня 2021 года крымінальна каральным стала і фінансаванне «экстрэмісцкай дзейнасці»:

«Знікла ўмоўная «адсечка» у выглядзе рашэння МУС ці КДБ, з якой даты група грамадзян афіцыйна прызнаецца дзяржавай «экстрэмісцкім фармаваннем», а фінансаванне яе дзейнасці — злачынствам.

Улічваючы, што закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» вызначае «экстрэмісцкую дзейнасць» вельмі шырока, на практыцы пад гэта паняцце падводзіцца практычна любое «непажаданае» дзеянне. Немалаважную ролю ў гэтым працэсе адыгрываюць і засакрэчаныя эксперты, якія прыцягваюцца сілавымі органамі для вызначэння наяўнасці ў дзеяннях прыкмет экстрэмізму.

Варта адзначыць, што дзейная практыка прыцягнення засакрэчаных экспертаў не вытрымлівае ніякай крытыкі. Часцяком такія эксперты даюць адказ на пастаўленае пытанне ўсяго адной аднаскладовай фразай, а дапытаць іх па сутнасці немагчыма ў сувязі з адмовай суда і следства ў такіх хадайніцтвах.

Адпаведна, з 18 чэрвеня 2021 года прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці за фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці стала магчымым без адпаведнага рашэння МУС ці КДБ».

У той жа час юрыст тлумачыць: нягледзячы на новаўвядзенні, абавязковы элемент злачынства — «заведамасць» — захаваўся.

«Гэта прадугледжвае, што чалавек яшчэ да здзяйснення фінансавання павінен ведаць, што ягоныя грошы будуць выдаткаваныя на ажыццяўленне «экстрэмісцкай дзейнасці», — кажа Мачалаў. —

На жаль, на практыцы цяжар даказвання «заведамасці» часта зводзіцца да нуля, а следствам і судом у пацверджанне гэтай акалічнасці выкарыстоўваюцца безадносныя доказы.

Навіна на дзяржаўным тэлебачанні ад 20 чэрвеня 2022 года відавочна адносіцца згаданых зменаў Крымінальнага кодэкса. Пры гэтым інфармацыя, якая ў ёй змяшчаецца, не зусім карэктная».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
Ого
3
Сумна
Абуральна
56
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31