Знайсці
23.06.2022 / 19:26

Узяліся за галоўнае ІТ-медыя: затрыманыя дырэктар і бухгалтар dev.by

Пра гэта паведамляюць каналы сілавікоў.

Дырэктар Віталь Андрас

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што «пара грала важную ролю ў працы партала, на якім мэтанакіравана распальваліся негатыўныя эмоцыі да сваёй краіны ва ўгоду так званым еўрапейскім каштоўнасцям». 

Дырэктара клічуць Віталь Андрас, і яму 44 гады. Ён скончыў БНТУ у 2000 годзе, а з 2017-га па 2019-ы навучаўся ў Польшчы ў магістратуры Акадэміі Леона Казьмінскага на спецыяльнасці «бізнэс-адміністраванне». 22 лістапада 2020 года яго затрымлівалі за ўдзел у пратэсце, а пасля арыштавалі на 15 сутак па артыкуле 23.34 (цяперашні 24.23).

Затрыманы бухгалтар — Алена Андрас. Ёй 41 год і яна жонка спадара Віталя.

Партал dev.by належыць кампаніі Віктара Пракапені VP Capital і заснавальніку партала Арцёму Канцавому.

Удакладненне: спачатку мы памылкова паведамілі пра затрыманне галоўнага бухгалтара Dev.by Святланы Кароткай, бо ў такой фармулёўцы пра гэта паведамілі сілавікі. Высветлілася, што гэта няпраўда.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
47
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31