Знайсці
15.07.2022 / 19:405РусŁacБел

Маласольныя агуркі «насуха» — гатовыя ўжо праз некалькі гадзінаў + ВІДЭА

У Беларусі пачаўся сезон агуркоў. Усе мы любім салёныя агуркі, але традыцыйныя спосабы патрабуюць вельмі шмат часу. Кухар з больш, чым мільёнам падпісантаў, паказаў рашэнне — і вам нават не спатрэбіцца расол або слоікі.

Крыніца: wikimedia.org

Маласольныя агуркі не толькі смачныя, але і вельмі карысныя. Яны ўтрымліваюць, у прыватнасці, ацэтылхалін, які рэгулюе наш крывяны ціск. Яны таксама аказваюць дабратворны ўплыў на перыстальтыку кішэчніка. Акрамя таго, у маласольных агурках ёсць прабіятычныя бактэрыі, якія ўмацуюць наш імунітэт.

Таксама яны ўтрымліваюць вітаміны С, Е, А і К. Яны ўтрымліваюць таксама калій, магній, фосфарную кіслату і кальцый. І гэта нізкакаларыйны прадукт — усяго 11 кілакалорыяў на 100 грамаў (да прыкладу, у хлебе — 200 — 250 кілакалорыяў).

Як зрабіць маласольныя агуркі «насуха»? 

Інгрэдыенты:

  • паўтара кілаграмы агуркоў,
  • тры сталовыя лыжкі солі,
  • пучок кропу,
  • шэсць вялікіх зубчыкаў часныку,
  • тры лаўровыя лісты,
  • прыправы на смак,
  • тры дробкі перцу.

Вам таксама спатрэбяцца тры вялікія пакеты, якія можна завязаць (можна поліэтыленавыя, але не тонкія).

Гатаванне (у канцы будзе відэа, на якім паказаны ўвесь працэс):

  1. Старанна вымыйце агуркі, абрэжце канцы і размяркуйце іх пароўну на тры пакеты.
  2. Дадайце соль, нарэзаны кроп і здробнены часнык. Пакладзіце спецыі ў кожны пакет.
  3. Закрыйце іх і энергічна падтрасіце, каб усё змяшалася. Затым змясціце пакеты ў халадзільнік. Праз некаторы час падтрасіце іх зноў. Гэта гарантуе раўнамернае размеркаванне спецый.
  4. Пакладзіце пакеты назад у халадзільнік. Праз восем гадзінаў яны будуць гатовыя — але можна патрымаць іх болей.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Максим Дизайнер/адказаць/
16.07.2022
Жак

Где ты в этой стране пиво нашел?Пивная жижа из соломы, компоста, даже в крафтовых точках. От газации желудок и мозги на части разлетаются. Вечно прокисшее, каждый раз новый вкус, чаще его отсутствие. Иностранное - то, что у соседей не продали, и свозят сюда. Пивная сильно алкогольная бельгийская дрянь Леффе, со сроком годности 2 ГОДА считается "ылитным" напитком. Радуйся, что родился в стане, где нет нормального алкоголя ВООБЩЕ.
16.07.2022
Дізайнер, я Вас разумею, і меркаваньне Вашае падзяляю. Таксама надоечы быў непрыемна сюрпрызаваны, амаль шакаваны, півам беларускай вытворчасьці. Але, тут з гэтым праблем няма, а сёньня ж яшчэ й субота...
0
Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся /адказаць/
17.07.2022
Зрабіў, атрымалася ня дрэнна, мо часнака меньш, ці яго не рэзаць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера