Знайсці
23.06.2022 / 17:52РусŁacБел

Трэнерка скокнула ў басейн і выратавала сінхраністку, якая страціла прытомнасць і пачала тануць ФОТЫ

Амерыканка Аніта Альварэс выступала ў фінале спаборніцтваў салістак на чэмпіянаце свету ў Будапешце, але ў канцы нумара яна раптам пачала тануць. 

Першай зрэагавала трэнерка зборнай ЗША Андрэа Фуэнтэс. Яна скокнула ў басейн проста ў адзенні і паплыла да Аніты. Фуэнтэс здолела выцягнуць спартсменку на паверхню, дзе ўжо чакала дапамога.

Абследаванне не выявіла ніякіх пашкоджанняў. Па папярэдняй інфармацыі, Альварэс страціла прытомнасць з-за перанапружання. Яна працягне выступаць на чэмпіянаце.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера