Знайсці
23.06.2022 / 16:17

Уладзіміру Мацкевічу вынеслі прысуд — 5 гадоў узмоцненага рэжыму

Мінскі гарадскі суд прысудзіў філосафу, стваральніку «Лятучага ўніверсітэта» Уладзіміру Мацкевічу 5 гадоў узмоцненага рэжыму. 

Палітзняволенага філосафа абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

 ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак),

ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання),

ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).

Справу Мацкевіча разглядаў Сяргей Епіхаў. Ён жа раней выносіў рашэнні па справе Марыі Калеснікавай і Максіма Знака.

Уладзімір Уладзіміравіч Мацкевіч — беларускі філосаф і метадолаг, стваральнік «Лятучага ўніверсітэта».

Быў затрыманы 4 жніўня 2021 года пасля вобшуку ў доме ў межах крымінальнай справы. Яму выставілі абвінавачванне ў «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК).

Патрабуючы змяніць меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, завяршыць следчыя дзеянні і прызначыць дату судовага разгляду, Уладзімір абвясціў з 3 лютага 2022 г. галадоўку, з 15 лютага — «сухую галадоўку». Увечары 16 лютага Мацкевіч завяршыў галадоўку. Паводле яго слоў, якія перадаў адвакат, «справа зрушылася з мёртвай кропкі».

Разгляд справы Уладзіміра пачаўся ў закрытым рэжыме 9 чэрвеня 2022 г. у Мінскім абласным судзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
28
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31