Знайсці
23.06.2022 / 16:09РусŁacБел

Шайгу заявіў аб неабходнасці «прыняць тэрміновыя меры па ўмацаванні абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі»

Сёння міністр абароны РФ Сяргей Шайгу праводзіць сустрэчу са сваім беларускім калегам Віктарам Хрэніным у Маскве. Яго заявы цытуе тэлеканал расійскага Мінабароны «Звязда».

Фота: «Ваяр»

Шайгу назваў Беларусь найважнейшым стратэгічным партнёрам і найбліжэйшым сябрам і саюзнікам Расіі.

Паводле яго, у Расіі высока ацэньваюць «рашучасць беларусаў супрацьстаяць канфрантацыйнаму курсу ЗША і іх саюзнікаў, а таксама гатоўнасць разам фармаваць адзіную абаронную прастору ў межах Саюзнай дзяржавы».

Шайгу сказаў, што «абставіны дыктуюць неабходнасць прыняцця тэрміновых сумесных мер па ўмацаванні абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы, павышэнні боегатоўнасці рэгіянальнай групоўкі войскаў і Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА».

Таксама ён выказаў жаданне аказаць Беларусі падтрымку і дапамогу ў стварэнні цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера