Знайсці
23.06.2022 / 13:43РусŁacБел

Страляніна па падлетку ў «Каскадзе»: што вядома? 

Жыхары жыллёвага комплексу «Каскад» расказалі «Нашай Ніве», што пазаўчора — удзень 21 чэрвеня — былі сведкамі бойкі са стралянінай у сваім двары. У выніку пацярпеў падлетак. 

«Быў вечаровы час, гадзін 19. У двары тузалася кампанія. Не майстры спорту, я асабліва не глядзела.

Потым пачуўся характэрны грукат, аднак таксама не асабліва зацікавіў. Але пасля прыехала хуткая, вывалілі медыкі, атачылі падлетка на зямлі — сталі апрацоўваць нагу аднаму з удзельнікаў тузаніны. 

Я б сказала, што з выгляду яму было гадоў 16. Апрацоўвалі яму верхнюю частку нагі», — расказала сведкай падзей. 

Па яе словах, потым прыехала міліцыя і забрала малалетніх удзельнікаў. Аднак таго, хто страляў, не забралі — ён нейкі час яшчэ хадзіў па раёне.

«Можа быць, шукаў іншых удзельнікаў. Бо, як стала зразумела ў наступным (але гэта могуць быць і чуткі), тузаніна была паміж падлеткамі і супрацоўнікам нейкага сілавога ведамства, які ў выніку стрэліў з траўматычнага пісталета ў нагу гэтаму пацану», — паведамілі «Нашай Ніве». 

Калі вам нешта вядома пра гэту гісторыю, напішыце ў наш бяспечны бот у тэлеграме (@nasa_niva_bot), каб дапоўніць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
20
Ха-ха
4
Ого
6
Сумна
6
Абуральна
83
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930