Знайсці
23.06.2022 / 12:05

На рэабілітацыю камерцыйнага дырэктара «Крумкачоў» Юрыя Турэйкі сабралі больш за 10 тысяч рублёў

За тыдзень прадалі 626 квіткоў і сабралі больш за 10 тысяч рублёў для сям'і камерцыйнага дырэктара «Крумкачоў» Юрыя Турэйкі. Дабрачынны матч з «Іслаччу» наведалі 770 чалавек, паведамляе сайт каманды.

«Мы яшчэ раз пераканаліся ў сіле слова і ў тым, што побач з «Крумкачамі» знаходзяцца людзі, якія заўсёды гатовыя адгукнуцца на просьбу, якія гатовыя дапамагчы і падтрымаць», — піша клуб. 

Усю выручку ад продажу білетаў на матч клуб адправіць сям'і Юрыя.

1 мая Юрый Турэйка каментаваў гульню «Крумкачы» — «Энергетык-БДАТУ», і проста падчас матча ў яго здарыўся інсульт. Са стадыёна яго забрала хуткая. Быў яшчэ адзін інсульт у бальніцы, потым інфаркт, два тыдні комы і больш за месяц у рэанімацыі. Юрый выжыў. Але цяпер патрэбная цяжкая рэабілітацыя.

Падтрымаць сям'ю Турэйкаў можна па спасылцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31