Знайсці
23.06.2022 / 11:42РусŁacБел

Беларускім жанчынам дазволілі кіраваць грузавікамі і міжнароднымі аўтобусамі. І не толькі

У Беларусі скарацілі спіс работ, якімі не могуць займацца жанчыны. Пералік паменшылі ў два разы — са 181 да 88 пазіцый, піша «Еўрарадыё».

Фота: pixabay.com

З гэтага часу жанчыны могуць прэтэндаваць на працу ў ліцейным цэху, кіраваць грузавікамі і міжгароднімі пасажырскімі аўтобусамі. Частка раней забароненых работ знікла са спіса, бо яны зрабіліся неактуальнымі.

Пры гэтым жанчын па-ранейшаму не возьмуць на працу, калі яна звязаная з падыманнем і перамяшчэннем цяжараў уручную. Таксама іх нельга прыцягваць да горных і зварачных работ, работ па тушэнні пажараў і некаторых іншых.

Мяркуецца, што скарачэнне спіса дазволіць пашырыць магчымасці жанчын у выбары прафесіі і кола работ, гаворыцца ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Пастанова Мінпрацы ўступае ў сілу з 24 чэрвеня 2022 года.

У сеціве жартуюць, што застаецца яшчэ адна праца, на якую не можа прэтэндаваць жанчына ў Беларусі, гэта пасада прэзідэнта.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930