Знайсці
23.06.2022 / 08:22

Генштаб УСУ пра бітву за Лісічанск: армія РФ узяла дзве вёскі ў Луганскай вобласці і вядзе баі за вышыні ў Данецкай

Украінскі Генеральны штаб пацвердзіў у сваёй ранішняй зводцы інфармацыю пра тое, што расійскія войскі ўзялі пад кантроль населеныя пункты Ласкутоўка і Рай-Аляксандраўка ў Луганскай вобласці. Гэта азначае, што армія РФ наблізілася да сваёй мэты ўзяць у атачэнне вайскоўцаў УСУ, якія абараняюць Горскае і Залатое на поўдзень ад Лісічанска.

Бліжэй да Севераданецка (дзе працягваюцца жорсткія баі за кантроль над тэрыторыяй хімічнага прадпрыемства «Азот») расійскія вайскоўцы штурмуюць пасёлак гарадскога тыпу Сіроціна — фактычную ўскраіну горада. Акрамя таго, па даных украінскага генштаба, армія РФ рыхтуецца фарсіраваць раку Северскі Данец, якая падзяляе Севераданецк і Лісічанск.

Генштаб пацвярджае, што расійскія войскі не спыняюць спробаў перарэзаць шашу Бахмут — Лісічанск, вельмі важную для забеспячэння ўкраінскіх войскаў. Каб дасягнуць гэтай мэты, яны «спрабуюць авалодаць каманднымі вышынямі ў раёне Берастовага» (населены пункт на трасе ў Данецкай вобласці).

Паводле звестак Генштаба, расійскія войскі таксама вядуць наступ у кірунку Бахмута і перакінулі сюды адну батальённа-тактычную групу са складу Цэнтральнай вайсковай акругі.

На Харкаўскім кірунку, як паведамляюць украінскія вайскоўцы, расійскае войска «засяроджвае асноўныя намаганні на недапушчэнні выхаду сіл абароны ў тыл групоўкі акупацыйных войскаў, якая дзейнічае на Славянскім кірунку». Тут Генштаб мае на ўвазе спробы УСУ весці наступ у раёне Ізюма, а таксама бліжэй да мяжы з Расіяй (каб перарэзаць шляхі забеспячэння арміі РФ праз Ваўчанск і Купянск).

Як адзначае ўкраінскі Генштаб, на Славянскім кірунку расійскія вайскоўцы маюць намер прымяніць цяжкія агнямётныя сістэмы. «З мэтай узмацнення групоўкі войскаў у раёне горада Ізюм праціўнік перамясціў да двух танкавых падраздзяленняў», — сказана ў паведамленні.

На Паўднёвабугскім кірунку армія РФ «асноўныя намаганні засяроджвае на недапушчэнні правядзення нашымі войскамі контрнаступальных дзеянняў у Херсонскай і Мікалаеўскай абласцях», паведамляе Генштаб ВСУ. Украінскія вайскоўцы не выключаюць наступлення праціўніка ў напрамку Кісялёўкі (гэты населены пункт каля Херсона УСУ нядаўна вярнулі пад кантроль) з мэтай выхаду на адміністрацыйныя межы Херсонскай вобласці.

Паводле ацэнкі Генштаба УСУ, «у гатоўнасці да ўжывання ракетнага ўзбраення ў акваторыі Чорнага мора знаходзяцца пяць носьбітаў крылатых ракет марскога базавання тыпу «Калібр» (сумарны залп — да 40 ракет)».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31