Знайсці
23.06.2022 / 08:06РусŁacБел

Да 200 працэнтаў. Сталі вядомыя памеры надбавак медыкам

Сталі вядомыя памеры надбавак медыкам з 1 ліпеня. На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваныя пастановы Мінздароўя №57 і 58 ад 22 чэрвеня.

Урачам дадзеная надбаўка 85% ад акладу, а сярэдняму медперсаналу — 35%.

Пры гэтым на асобных участках, у залежнасці ад складанасці і інтэнсіўнасці выкананай працы ўсталяваны большы памер надбаўкі:

— у прыёмных аддзяленнях стацыянараў, аддзяленнях для пацыентаў з інсультамі, участковай службе паліклінік устаноўлена: урачам 135% акладу, сярэднім медработнікам 50% акладу;

— выязных брыгад хуткай медыцынскай дапамогі: урачам 135% акладу, сярэднім медработнікам 60% акладу;

— у аддзяленнях анестэзіялогіі і рэанімацыі: урачам 200% акладу, сярэднім медработнікам 70% акладу.

Устаноўленая надбаўка за асаблівасць прафесійнай дзейнасці малодшым медыцынскім сёстрам і санітаркам прыёмных аддзяленняў стацыянараў, аддзяленняў (палат) для пацыентаў з інсультамі, выязных брыгад хуткай медыцынскай дапамогі, аддзяленняў (палат) анестэзіялогіі і рэанімацыі ў памеры 15% акладу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
11
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930