Знайсці
23.06.2022 / 07:05РусŁacБел

МЗС Латвіі: У Беларусі грамадзяніна Латвіі змясцілі ў псіхбальніцу за СМС пра Лукашэнку

У Беларусі затрымалі латвійца за СМС з крытыкай Аляксандра Лукашэнкі, а затым змясцілі яго ў псіхіятрычную лякарню, піша латвійскае выданне La.lv.

Занда Калніня-Лукашэвіч

Па словах парламенцкай сакратаркі Міністэрства замежных спраў Латвіі Занды Калніня-Лукашэвіч, тэлефон латвійца правяралі беларускія сілавікі, пасля чаго яго змясцілі пад варту за выяўленыя ў ім СМС-паведамленні. Калі супрацоўнікі консульства прыехалі, каб сустрэцца з ім, то не знайшлі яго на месцы: латвійца ўжо змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу на месяц для правядзення псіхіятрычных экспертыз.

Прадстаўніца МЗС не стала каментаваць, ці скарыстаўся гэты латвіец магчымасцю часова знаходзіцца ў Беларусі без візы, ці ён ужо даўно ў ёй знаходзіцца.

«Цяпер грамадзянін знаходзіцца ў закрытай псіхіятрычнай установе і прадстаўнікам Латвіі не даюць магчымасці яго ўбачыць, таму ёсць асцярогі за самаадчуванне гэтага чалавека. Гэта толькі адзін з прыкладаў, з якім сутыкаецца Латвія і іншыя еўрапейскія краіны — наколькі небяспечная сітуацыя ў Беларусі», — сказала Калніня-Лукашэвіч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера