Знайсці
22.06.2022 / 22:08РусŁacБел

Палітвязню Паўлу Пяскову дадалі яшчэ год зняволення

У судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна 14 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага маладзечанца Паўла Пяскова, асуджанага за патасоўку з амапаўцамі да трох гадоў і трох месяцаў калоніі. Праваабаронцам стала вядома, што ў выніку Пяскову прысудзілі яшчэ адзін год зняволення, паведамляе «Вясна».

Прысуд Паўлу Пяскову быў у свой час першым палітычна матываваным прысудам за падзеі 2020 года. Тэрмін палітвязня адправілі адбываць у бабруйскую калонію № 2, дзе супраць яго завялі крымінальную справу па артыкуле 411 КК — «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Крымінальную справу разглядаў суддзя Павел Карцінін.

Раней праваабаронцам стала вядома пра ціск адміністрацыі калоніі на Пяскова — яго рэгулярна змяшчалі ў ШІЗА. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера