Знайсці
22.06.2022 / 19:14РусŁacБел

Брытанская разведка: Сілы «ДНР» страцілі забітымі і параненымі больш за палову сваіх байцоў 

Як вынікае з новага дакладу брытанскай вайсковай разведкі, расійскія войскі і сілы самаабвешчанай «ДНР», якія ваююць ва Украіне, панеслі падчас баёў у Данецкай вобласці цяжкія страты. Паводле ацэнак брытанскіх вайскоўцаў, апалчэнцы ДНР страцілі да 55% свайго першапачатковага асабістага складу, што сведчыць пра вельмі высокае іх знясіленне. Гэтыя высновы грунтуюцца на дадзеных, якія публікуюцца уладамі «ДНР», піша Бі-бі-сі.

Фота: EPA

«Упаўнаважаная па правах чалавека ў ДНР» Дар'я Марозава на мінулым тыдні заявіла пра 2128 загінулых і 8897 параненых з пачатку 2022 года «апалчэнцаў».

Вось ужо некалькі месяцаў з Данецкай вобласці паступаюць паведамленні, што цывільных асоб у прымусовым парадку запісваюць у «апалчэнцы» і кідаюць у бой, прычым у старым абмундзіраванні і часта са старой зношанай зброяй. Пра высокі баявы дух гэтых «апалчэнцаў» казаць не даводзіцца. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930