Знайсці
22.06.2022 / 10:48РусŁacБел

Мінабароны абвясціла мабілізацыйнае вучэнне ў Гомельскай вобласці

З 22 чэрвеня па 1 ліпеня 2022 года ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл праводзіцца мабілізацыйнае вучэнне з ваеннымі камісарыятамі Гомельскай вобласці, паведамляе прэсавая служба Мінабароны. Мабілізаваных не будуць адпраўляць у войска, але ў вучэннях прымуць удзел сілы спецыяльных аперацый «для стварэння абстаноўкі, набліжанай да рэальнай».

 Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Ваяр»

Паводле яго, вучэнне праводзіцца штогод. Летась аналагічнае вучэнне было праведзенае з ваеннымі камісарыятамі Магілёўскай вобласці. Мэта вучэнняў — «праверыць гатоўнасць ваенных камісарыятаў выконваць задачы па прызначэнні».

У ходзе вучэння будуць адпрацоўвацца пытанні па даўкамплектаванні ваенных камісарыятаў шляхам прызыву ваеннаабавязаных запасу. За час знаходжання на зборах з вайскоўцамі правядуць заняткі.

Таксама падчас вучэння прадугледжанае выкананне ваеннымі камісарыятамі мерапрыемстваў па апавяшчэнні і падачы ваеннаабавязаных на пункты адпраўкі ў воінскія часткі. Пасля фармавання адпаведных каманд, ваеннаабавязаныя будуць адпраўленыя па месцы жыхарства, такім чынам будзе праверанае пытанне кантрольнага апавяшчэння.

«Для стварэння абстаноўкі, набліжанай да рэальнай, падчас вучэнняў спланаваны ўдзел падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл».

Ад’езд мабілізаваных у вайсковыя часці не плануецца. Прызваныя на навучальныя зборы ваеннаабавязаныя будуць удзельнічаць у мабілізацыйным вучэнні ў складзе ваенных камісарыятаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
10
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930