Знайсці
21.06.2022 / 18:55РусŁacБел

Газету «Белорусы и рынок» забаранілі ў Расіі

У Расіі прызналі забароненай інфармацыю на сайтах Міжнароднага французскага радыё (RFI) і беларускай газеты «Белорусы и рынок». Адпаведнае рашэнне прыняў Кіраўскі раённы суд Санкт-Пецярбурга, піша «Еўрарадыё».

Як паведамляе аб'яднаная прэс-служба судоў Санкт-Пецярбурга, на сайце былі раскрытыя страты асабовага складу Узброеных сілаў Расіі ва ўкраінскай вайне — гэтая інфармацыя лічыцца забароненай.

Газета «Белорусы и рынок» падвяргаецца рэпрэсіям і ў Беларусі. 18 мая быў затрыманы і ўзяты пад варту дырэктар газеты Канстанцін Залатых. Наколькі вядома, яго вінавацяць па ч. 2 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні, злучанае з гвалтам альбо здзейсненае службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў). 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера