Знайсці
21.06.2022 / 15:04РусŁacБел

«Псіхалагічная мяжа пройдзеная». Пачым клубніцы на Камароўцы

Старонка ў Інстаграме галоўнага рынка краіны паведаміла, што «гэта здарылася», і цэны клубніцы апусціліся да 3 рублёў за кілаграм. Ягад на рынку ўжо вельмі шмат.

3 рублі — гэта найніжэйшая планка. Але цэны на найлепшую ягаду сягаюць нават 9 рублёў.

У каментарыях людзі мяркуюць, што клубніцы па 3 рублі будуць не надта смачныя, і дзеляцца сваім непрыемным досведам.

«Была ў суботу, клубніцы былі па 8 рублёў жудасна нясмачныя, купляла па 13 рублёў у адной дзяўчыны — вельмі смачныя».

«Па 8 рублёў — вадзяністыя і кіслыя, ніякага водару клубніц, праз дзень зацвілі…»

«Слухайце, як так можа быць? Глядзела карцінкі, дзе клубніцы на Камароўцы па 4—5 руб. Прыехала ў нядзелю — яны там ад 7 і вышэй. Па 7 самыя наогул ніякія. Мокрыя і кіслыя. І вось зноў. Быццам яны там спелыя, сакавітыя і танныя. Можа, гэта ролікі мінулага года?))))»

«Шкада далёка ехаць, а так бы па твары дала гэтымі 2 кг суперсалодкіх клубніц па 12 рублёў за кг….такія кіслыя, што скулы зводзіць».

«На выхадных цэны заўсёды падымаюць. Лепш на Камароўку ў будныя дні. Там у разы танней. Я сама так раблю», — дзеляцца меркаваннямі пакупнікі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
22
Ого
7
Сумна
1
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930