Знайсці
21.06.2022 / 08:29РусŁacБел

БДУ плануе пабудаваць яшчэ адзін корпус у цэнтры горада. Дзе яго размесцяць

Будынак вышынёй 6-7 паверхаў з падземным тэхнічным паверхам плануюць размясціць уздоўж пешаходнай алеі, якая вядзе з пл. Незалежнасці на вуліцу Ленінградская. Цяпер участак свабодны ад забудовы. Ён знаходзіцца паміж новым інжынерным корпусам метрапалітэна і хімічным факультэтам БДУ.

Знешні выгляд будынка прапануецца ў адзіным стылі з архітэктурай усяго комплексу універсітэцкага гарадка, які будаваўся з 1925 г. па наш час. Таму, паведамляецца, новы будынак не парушыць ансамбль у стылі канструктывізму.

Як значыцца ў праектных матэрыялах, «простаму і выразнаму выгляду будучага корпуса адпавядаюць лаканічная форма фасадаў і мінімальны дэкор». Фасад на ўзроўні першага паверха плануецца аздобіць керамагранітнымі плітамі цёмна-шэрага колеру. Вышэй — выкарыстоўваць алюмініевыя альбо алюмакампазітныя панэлі серабрыстага колеру. Праект праходзіць грамадскае абмеркаванне.

Што тычыцца ўнутранага напаўнення, то ў будынку будуць размешчаныя навучальныя аўдыторыі, вытворчыя лабараторыі, шматфункцыянальныя залы для правядзення мерапрыемстваў рознага фармату, бібліятэка адкрытага тыпу (open space), кафэ, офісы адкрытага тыпу, адміністрацыйныя, санітарна-тэхнічныя і бытавыя памяшканні. Корпус разлічаны на 1300 чалавек — навучэнцаў і супрацоўнікаў.

Праўда, якія факультэты там размесцяць, не паведамляецца.

Верагодны перыяд будаўніцтва — 2023-2024 гг.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
9
Ха-ха
17
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930