Знайсці
20.06.2022 / 20:43РусŁacБел

За наданне Украіне статуса кандыдата ў Еўрасаюз выказаліся ўжо ўсе краіны-сяброўкі

У жывым эфіры ўкраінскага тэлемарафону віцэ-прэм’ерка Украіны па пытаннях еўраінтэграцыі Вольга Стэфанішына заявіла, што наданне Украіне статусу кандыдата ў сябры Еўрасаюза падтрымліваюць ужо ўсе цяперашнія краіны-сяброўкі.

«Усе краіны Еўрасаюза пацвердзілі, што яны падтрымліваюць наданне Украіне статусу кандыдата пасля пастановы Еўракамісіі ў мінулую пятніцу. Краіны выказалі сваю падтрымку, нават не чакаючы пасяджэння 24 чэрвеня», — паведаміла Стэфанішына.

Гэтым разам пакуль не стаў пярэчыць украінскай еўраінтэграцыі нават венгерскі лідар Віктар Орбан, які найбольш з усіх лідараў Еўрасаюза схільны аглядацца на Маскву.

Зрэшты, застаюцца пытанні адносна фармату канчатковай пастановы. Хоць само наданне Украіне статусу кандыдата, здаецца, і мае кансэнсус сярод лідараў краінаў Еўрасаюза, але кожная можа прапанаваць дадатковыя ўмовы, якія могуць шлях Украіны ў Еўропу значна ўскладніць і зацягнуць.

Пакуль што Еўрапейская камісія рэкамендавала Еўрапейскай радзе надаць Украіне статус кандыдата на ўступленне ў Еўрасаюз. Канчатковая ж пастанова мусіць быць прынята Еўрарадай 23-24 чэрвеня.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера