Знайсці
20.06.2022 / 13:19

Колькі айцішнікаў магло пакінуць Беларусь за два гады. Падлікі dev.by

З 2020 года беларуская ІТ-галіна перажывае ўжо другую хвалю масавага ад'езду айцішнікаў. Сайт dev.by паспрабаваў прыблізна вывесці колькасць ІТ-мігрантаў.

Анкетаванне dev.by сярод айцішнікаў фіксуе павышаную цікавасць да пераезду з Беларусі.

Па даных апошняга вялікага анкетавання (звыш за 5000 удзельнікаў), праведзенага ў чэрвені 2022, хваля эміграцыі пасля 24 лютага ўжо большая, чым хваля 2020-2021 гадоў: 22,7% (было — 15,8%) удзельнікаў адказалі, что ўжо з’ехалі. 

Апошнія месяцы пра масавы рэлакейт кажуць крыніцы ў буйных беларускіх ІТ-офісах: Wargaming (у сувязі з поўным закрыццём кампаніі ў Беларусі), EPAM, Exadel, iTechArt і Itransition, Playtika і іншыя.

На адток спецыялістаў з ІТ-сектара Беларусі ўказвае статыстыка найму і звальненняў. За студзень—красавік 2022 года з ІТ-кампаній звольнілася больш за тры тысячы чалавек — на палову больш, чым працаўладкавалася.

Нарэшце, факт ад'езду айцішнікаў пасля пачатку вайны ва Украіне прызналі ўлады Беларусі — з агаворкамі, што «ўсё пад кантролем» і ПВТ па-ранейшаму паказвае добрыя вынікі.

Каб падлічыць прыкладную колькасць рэлакантаў, журналісты звярнуліся да двух тыпаў інфармацыі:

  • статыстыка па колькасці атрыманых віз (у тым ліку спецыялізаваных віз для айцішнікаў) і/ці беларусаў, якія ўехалі, у тую ці іншую краіну за пэўны перыяд,

  • ускосныя даныя (часта прыкладныя):

— лічбы, атрыманыя ад ананімных крыніц у буйных кампаніях;

— колькасць удзельнікаў экспацкіх чатаў у розных краінах;

— памер замежных офісаў беларускіх кампаній;

— анкеты dev.by.

Журналісты зрабілі падлікі для найбольш папулярных сярод рэлакантаў месцаў. Вось іх высновы адносна з'ехаўшых IT-спецыялістаў:

Польшча — 8-10 тысяч; 

Украіна — 2-4 тысячы;

Грузія — 2-4 тысячы;

Узбекістан — да 2,5 тысячы;

Літва — да 2-3 тысяч.

Такім чынам, па падліках dev.by, з восені 2020 года Беларусь маглі пакінуць ад 16 да 23 тысяч айцішнікаў.

Праверыць дакладнасць гэтых падлікаў пакуль немагчыма.

«З краіны з’язджаюць тысячы людзей з зарплатай 2500—3000 даляраў». Як адток айцішнікаў паўплывае на эканоміку

Колькі грошай губляе дзяржава з ад'ездам аднаго айцішніка? Паспрабавалі падлічыць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
Сумна
8
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31