Знайсці
19.06.2022 / 10:08

Колькі зарабляюць супрацоўнікі ІЧУ? Дзеліцца былы работнік сістэмы

Былы супрацоўнік ізалятара часовага ўтрымання расказаў у выпуску «Тока» пра тое, якія заробкі ў наглядчыкаў, чаму яны выконваюць незаконныя загады і застаюцца ў сістэме.

Уладзімір Жыгар да таго, як стаць операм крымінальнага вышуку, некалькі гадоў адпрацаваў у ІЧУ Мазыра. Цяпер ён у аб'яднанні былых сілавікоў «Байпол».

«Пра заробкі трэба казаць, хутчэй, без прэмій, — дзеліцца Жыгар. — Калі ты ходзіш з прэміяй у міліцыі — гэта недапрацоўка твайго кіраўніцтва. Не бывае так, каб чалавек нешта дзесьці не зрабіў, за такім супрацоўнікам трэба асобна глядзець. А заробак да 1000 гэта дакладна — 800-900 рублёў».

Байполавец разважае: супрацоўнікі ІЧУ згаджаюцца выконваць незаконныя загады, бо загады для іх вышэйшыя за закон.

«Ды і зноў такі, адкуль яны закон ведаюць? Яны ж не вучацца ў акадэміі — яны прайшлі вучэбны цэнтр (падрыхтоўка ў ім цягнецца тры месяцы. — «НН»). Там асабліва не вучаць, так, агулам тлумачаць — гэта вось Адміністрацыйны кодэкс, а ёсць Крымінальны.

Табе не тлумачаць, што такое закон, табе тлумачаць, што ёсць загад.

Часцей за ўсё супрацоўнік пачынае маўчаць і проста выконваць, а пасля гэта ўваходзіць у звычку. Ты разумееш, што загады няправільныя, так быць не можа, але чалавек звыкаецца і выконвае».

За супрацоўнікам ізалятара, кажа Жыгар, сочыць праз камеры відэаназірання кіраўніцтва, кантралююць надзорныя органы. Могуць данесці калегі.

«Я ведаю людзей, якія не падтрымліваюць тое, што адбываецца, працуюць унутры сістэмы і намагаюцца максімальна дапамагаць тым, хто знаходзіцца ў ІЧУ. Я не разумею іх матывацыі працаваць у міліцыі, бо міліцыя і закон — розныя рэчы. Але такія ёсць, яны дапамагаюць, але не на шкоду сабе, бо там жа таксама ніхто разменьвацца па дробязях не будзе — калі нехта даведаецца, што ты там з палітычным арыштантам будзеш размовы весці, дык вельмі хутка табе адаб’юць жаданне рабіць гэта наступны раз. Калі наогул не выкінуць».

Па словах Жыгара, мала хто сыходзіць з прафесіі. Заставацца ў сістэме ў супрацоўнікаў некалькі прычын, тлумачыць ён.

«Дастаткова гнуткі графік. Ты ні за што не адказваеш. Гэта звычайная фізічная тупая праца. Прыйшоў, адчыніў камеры, зачыніў, вывеў людзей, завёў, перадаў, нешта там напісаў — 12 гадзін мінула, і ідзеш дахаты.

Мінае 5, 6, 7 год, падпісаў новы кантракт, табе далі пад’ёмныя да кантракта. Вось ужо і сыходзіць не хочацца, бо гэтыя грошы трэба вярнуць. А час ідзе і табе ўжо трохі болей за 30. І куды ты пойдзеш без адукацыі? Табе толькі адна дарога — да пенсіі працаваць. Калі пашанцуе, пасаду скароцяць і цябе разам з ёй — тады няблага, дадуць паболей грошай», — тлумачыць ён псіхалогію.

Больш — у відэа:

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
15
Ха-ха
5
Ого
6
Сумна
9
Абуральна
53
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31